Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2023, 10:50

Качанава: беларусы з турэцкім народам заўсёды былі і будуць разам

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы з турэцкім народам заўсёды былі і будуць разам, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё хацела б яшчэ раз выказаць словы спачування ўсяму турэцкаму народу, вам асабіста, Прэзідэнту краіны ў сувязі з той страшнай трагедыяй, якая здарылася ў Турцыі. Паверце, Беларусь спачувае і суперажывае. Мы ўсе гэтыя дні жылі гэтай трагедыяй. Вы ведаеце, што Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка ў ліку першых накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану і адразу ж даў даручэнне па аказанні ўсялякага садзейнічання ў ліквідацыі наступстваў землетрасення. Вы ведаеце, што нашы ратавальнікі ўдзельнічалі ў выратаванні людзей, ім удалося выратаваць 6 чалавек. Нашы хлопцы працавалі самааддана - так гавораць турэцкія калегі, - расказала Наталля Качанава. - Вядома, мы пастараліся аказаць пасільную дапамогу турэцкаму народу. Але самае галоўнае, вы павінны ведаць, што беларускі народ - вельмі міралюбівы. Мы заўсёды суперажываем тым трагедыям, якія здараюцца ў свеце, таму што разумеем, наколькі гэта страшна, калі гінуць людзі".

"Я разумею, што цяпер цяжкі перыяд у жыцці турэцкага народа, краіны ў цэлым, - дапоўніла спікер. - Наша краіна гатова падтрымліваць і дапамагаць. Усё, што мы можам зрабіць для турэцкага народа і вашай краіны, - мы гатовы аказаць усялякае садзейнічанне. І таму прыміце яшчэ раз самыя шчырыя спачуванні. І мы з турэцкім народам заўсёды былі і будзем разам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі