ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 снежня 2021, 13:02

Качанава: Беларусь і Расія выйшлі на абсалютна новы этап у развіцці адносін па ўсіх напрамках

У час сустрэчы
У час сустрэчы

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абмеркаваны вынікі пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, прыняцце 28 галіновых праграм інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, падкрэслена значнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, маладзёжных парламенцкіх структур. Акцэнт зроблены на неабходнасці ўмацавання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага ўдзелена рэалізацыі рэкамендацый і прапаноў, замацаваных у падагульняючым дакуменце VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Хацелася б падзякаваць вам за праведзеную работу пры падрыхтоўцы Вышэйшага дзяржсавета, па падрыхтоўцы інтэграцыйных дакументаў. Таму што, сапраўды, работа праведзена вялікая па збліжэнні нашых краін па ўсіх абсалютна напрамках. І мы, вядома, цяпер павінны зверыць нашы падыходы ў рэалізацыі гэтых праграм", - сказала Наталля Качанава.

І тут, паводле яе слоў, на парламентарыяў ускладзена асаблівая адказнасць. "І мы з Валянцінай Мацвіенка (старшыня Савета Федэрацыі Расіі. - Заўвага БЕЛТА) у бліжэйшы час павінны абмеркаваць такія пытанні. Мы зробім усё магчымае і ўсё, што залежыць ад нас, каб гэтыя праграмы былі рэалізаваны, а супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі заўсёды прадаўжалася ў такім жа напрамку: у духу адзінства, узаемнай падтрымкі", - адзначыла спікер.

Гэта вельмі важна, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, калі Захадам праводзіцца агрэсіўная палітыка ў дачыненні да Беларусі і Расіі. "Мы павінны быць разам для таго, каб усе рашэнні, якія прымаюцца, былі на карысць нашых краін і нашых народаў. Мы павінны быць адзіныя, - сказала старшыня Савета Рэспублікі. - Мы цэнім той уклад, які вы ўносіце ў добрасуседскія, дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі. І мы бачым, як сёння актыўна працуе ўрад па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Гэта дарагога каштуе".

Наталля Качанава падкрэсліла, што сёння надышоў новы этап у развіцці адносін паміж нашымі краінамі па ўсіх напрамках.

"Дзякуй за тое, што знайшлі час і правялі сустрэчы сенатараў і дэпутатаў у Мінску ў рамках вызначэння новага этапу ўзаемадзеяння парламентарыяў дзвюх дзяржаў па выніках прынятага Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, членамі Вышэйшага дзяржсавета па-свойму гістарычнага рашэння па адкрыцці рэальнай эканамічнай інтэграцыі, - дадаў дзяржсакратар СД. - Мне здаецца, зверка пазіцый на пляцоўках Савета Рэспублікі, Савета Федэрацыі, Дзярждумы, Палаты прадстаўнікоў асабліва значная. І па-свойму гэтым парламентарыі падводзяць вынікі года і вызначаюць планы на будучыню".

Дзмітрый Мезенцаў канстатаваў, што прынятыя рашэнні - гэта праграма дзеянняў для дзвюх краін на гады наперад. "Няма сумненняў, што каманда Пастаяннага камітэта, грамадзяне Беларусі і Расіі абсалютна адзіныя ў падыходзе і разуменні таго, што трэба рабіць штодзённа працуюць у гэтым напрамку", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі