Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2020, 09:01

Качанава аб прэзідэнцкіх выбарах: думаю, яны пройдуць арганізавана і зладжана

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць у краіне ў адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам тэрмінамі. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта важнае палітычнае мерапрыемства пройдзе ў нашай краіне, я думаю, як заўсёды, арганізавана, дружна, зладжана, - сказала Наталля Качанава. - Я працавала і ў Мінску, і ў рэгіёне, і ведаю актыўнасць нашых грамадзян. У мяне няма ніякіх сумненняў, што ўсё будзе ўдачна і паспяхова".

Пытанні правядзення выбарчай кампаніі абмяркоўваліся на нядаўняй сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Савета Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходнасці ў пераносе прэзідэнцкіх выбараў няма, яны пройдуць у адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам тэрмінамі.

"Мы ў бліжэйшы час з ЦВК параімся, абмяркуем найбольш прымальны час для правядзення гэтай выбарчай кампаніі", - адзначыла спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі