Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2022, 12:00

Качанава: 30-годдзе МПА СНД - знакавая дата ў развіцці міждзяржсупрацоўніцтва і парламентарызму

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 30-годдзе Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў - сапраўды знакавая дата ў развіцці міждзяржаўнага супрацоўніцтва і парламентарызму, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас урачыстага пасяджэння Савета МПА СНД у Алматы, паведамляе БЕЛТА.

"Дазвольце сардэчна павіншаваць усіх з нашым агульным юбілеем - 30-годдзем Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта сапраўды знакавая дата ў развіцці міждзяржаўнага супрацоўніцтва і парламентарызму, - сказала Наталля Качанава. - Перш за ўсё хачу шчыра падзякаваць старшыні Савета Міжпарламенцкай асамблеі Валянціне Мацвіенка і Сенату парламента Рэспублікі Казахстан за выдатную арганізацыю гэтага мерапрыемства. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўвае ідэя сабрацца ў такім сімвалічным месцы ў Доме дружбы, дзе ў 1992 годзе былі падпісаны Алма-Ацінская дэкларацыя і Пагадненне аб стварэнні Асамблеі СНД".

Спікер падкрэсліла: да гэтага часу балюча ўспамінаць, як тады, пасля развалу Савецкага Саюза, кожная з нашых краін засталася сам-насам з сабой, а мільёны людзей, якія страцілі любімую Радзіму, знаходзіліся ў стане разгубленасці і адчаю, перажываючы гэтыя падзеі як асабістую трагедыю. "Як паказала жыццё, гэта была найбуйнейшая геапалітычная катастрофа XX стагоддзя. Толькі мудрае рашэнне кіраўнікоў былых саюзных рэспублік аб запуску аб'яднальных працэсаў дало нам магчымасць не адарвацца адзін ад аднаго, зберагчы духоўную блізкасць і, самае галоўнае, - пакінуць шанц на будучыню", - адзначыла яна.

"Садружнасць Незалежных Дзяржаў і яе парламенцкае вымярэнне - Міжпарламенцкая асамблея - прынялі на сябе важную цывілізацыйную місію: з'яднанне народаў постсавецкай прасторы адзінствам волі, адзінствам думкі і непахісным маральна-палітычным адзінствам. Адчуваць адзін аднаго не толькі розумам, але і сэрцам - гэта аснова нашага шматграннага доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Як справядліва адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: толькі аб'яднаўшы намаганні і павысіўшы ролю Садружнасці як рэгіянальнага іграка, мы зможам паспяхова процістаяць усім выклікам і пагрозам", - дадала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі