ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 кастрычніка 2022, 16:10

Каардынацыйны камітэт начальнікаў сувязі ўзброеных сіл СНД прайшоў у Самаркандзе

Фота з архіва
Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Самаркандзе адбылося юбілейнае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Па адным з найбольш актуальных пытанняў пасяджэння Каардынацыйнага камітэта з дакладам аб Канцэпцыі развіцця Сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл дзяржаў СНД выступіў начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Мішчанка.

Удзельнікі пасяджэння пацвердзілі імкненне да далейшага супрацоўніцтва па пытаннях функцыянавання і перспектыў паэтапнага развіцця Сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі