Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2020, 15:42

Каардынатары пратэстаў у Беларусі хочуць разваліць краіну - суайчыннікі ў Малдове

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каардынатары пратэстаў у Беларусі хочуць разваліць краіну. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня таварыства беларускай культуры ў горадзе Ціраспаль (Малдова) Тамара Ломцева.

"Нас тут шмат беларусаў. Мы цалкам падтрымліваем Прэзідэнта Беларусі і асуджаем тых, хто перашкаджае спакойна жыць і развівацца краіне. Мы перажылі ўжо 90-я гады, калі пратэсты былі ў Малдове і крычалі: рускім вакзал, - адзначыла Тамара Ломцева. - Я часта бываю ў Беларусі, дзе ў мяне жыве дачка з сям'ёй. Я бачу, як развіваецца, квітнее краіна, як жывуць людзі. І ведаю, што робіцца ва Украіне, паколькі ў мяне там сын. Я магу параўноўваць і хачу, каб у Беларусі быў мір і спакой".

Старшыня таварыства ўпэўнена, што пратэстамі ў Беларусі кіруюць звонку. "Гэтыя людзі не хочуць дабра беларусам. Ім патрэбна разваліць Беларусь, адарваць ад Расіі, - падкрэсліла яна. - Я сачу за сітуацыяй у Беларусі па тэлевізары. Тое, што на несанкцыянаваныя мітынгі бяруць дзяцей, - гэта наогул недапушчальна. Яны самі шкодзяць сваім жа дзецям. Крыкі, абурэнні. Яны хочуць быць рабамі? Вось гэтыя малалетнія, якія нічога не разумеюць, нічога не бачылі ў жыцці, ні рубля не зарабілі сваёй працай, яны думаюць, што ім хтосьці проста так што-небудзь дасць. Яны кідаюцца камянямі, спыняюць транспарт. Гэта парушэнне і за гэта трэба прыцягваць да адказнасці. Ва ўсім гэтым ёсць віна бацькоў, якія нешта важнае ўпусцілі ў выхаванні сваіх дзяцей. Усе гэтыя беспарадкі трэба спыняць".

"Аляксандр Лукашэнка правільна вядзе сваю палітыку. Беларусь нельга даць разарваць. Беларусь - наша родная зямля", - сказала на заканчэнне Тамара Ломцева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі