Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Юшчанка: урадавыя кантакты - толькі 10 працэнтаў ад патэнцыялу супрацоўніцтва Беларусі і Украіны

Палітыка 15.10.2018 | 16:41
Віктар Юшчанка. Фота Delfi
Віктар Юшчанка. Фота Delfi

15 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка адзначае важнасць развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай па лініі міжрэгіянальных сувязей і на ўзроўні канкрэтных суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Трэба разумець, што адносіны на ўзроўні ўрадаў і міністэрстваў - гэта адна дзясятая нашых магчымасцей. На самай справе найбольш цікавыя адносіны - рэгіянальныя, на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў Віктар Юшчанка.

Паводле яго слоў, важна, каб высокая палітыка ў першую чаргу фарміравала клімат адносін, дэманстравала, што яны важны, што адпаведныя пытанні ёсць у парадку дня і развіваюцца ў дружалюбным ключы. "Што мы паважаем адзін аднаго, патрэбны адзін аднаму, салідарны... Усё астатняе даюць рэгіёны. Я заўсёды быў прыхільнікам таго, каб рэальная палітыка як мага шырэй і глыбей была прыдадзена суб'ектам гаспадарання і мясцовай уладзе", - сказаў экс-прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў мінулыя гады тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай дасягаў $7 млрд, і бакі імкнуцца аднавіць гэты ўзровень. Аднак магчымасці супрацоўніцтва не абмяжоўваюцца гандлем таварамі. У якасці прыкладу палітык прывёў сферу IT. "Мы прадстаўляем дзве інтэлектуальныя нацыі. Рэвалюцыя лічбы прывяла да таго, што мы гаворым зусім аб іншых дысцыплінах, эканоміках. У нас ёсць каласальны нераскрыты ўзаемны патэнцыял, актыўная і вялікая будучыня", - упэўнены Віктар Юшчанка.

Як паведамлялася, Беларусь і Украіна 25-26 кастрычніка ў Гомелі правядуць першы форум рэгіёнаў. Бакі ўжо ўзгаднілі канцэпцыю і асноўныя элементы праграмы форуму. Правесці форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прапанаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Кіеў у ліпені 2017 года. Яго ўкраінскі калега Пётр Парашэнка падтрымаў гэту ідэю і адзначыў, што наступны форум можна будзе арганізаваць у Жытоміры.

За восем месяцаў 2018 года Украіна па аб'ёме тавараабароту і экспарту заняла другое месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, па імпарце - чацвёртае месца. Па выніках студзеня-жніўня тавараабарот з Украінай павялічыўся на 23,7 працэнта і склаў $3,7 млрд, беларускі экспарт павялічыўся на 23,5 працэнта, імпарт з Украіны - на 24,4 працэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.