Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 11:06

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 10.00 склала 45,33 працэнта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 10.00 склала 45,33 працэнта, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 40,49 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 45,28 працэнта, Гомельскай - 57,82 працэнта, Гродзенскай - 42,47 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 43,79 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 53,87 працэнта, Мінску - 36,08 працэнта.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і прадоўжаць сваю работу да 20.00. На выбарах створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за мяжой. На тых, што адкрыты ў воінскіх часцях (13), а таксама ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне скончаным і раней за 20.00, калі свой выбар зрабілі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі