Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2016, 16:08

Ярмошына лічыць галоўным дасягненнем выбараў у парламент адкрытасць мясцовых улад да вядзення агітацыі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць галоўным дасягненнем выбараў у парламент 2016 года адкрытасць мясцовых улад да вядзення кандыдатамі ў дэпутаты агітацыйных мерапрыемстваў. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае дасягненне - тое, што нашы мясцовыя ўлады вучацца прадастаўляць шырокія магчымасці для вядзення ўсіх публічных мерапрыемстваў, звязаных з выбарамі", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Сярод пазітыўных змяненняў яна таксама назвала павелічэнне колькасці кандыдатаў, у тым ліку партыйных, якія імкнуцца выбрацца ў парламент, дзякуючы чаму электарат атрымлівае на выбарах альтэрнатыву. Акрамя таго, выбарчая кампанія становіцца больш адкрытай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі