Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 18:21

Ярмошына: кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў памаладзелі і прыбавілі ва ўзроўні адукацыі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады выбарчых кампаній кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў памаладзелі і прыбавілі ва ўзроўні адукацыі, паведаміла сёння старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА, адказваючы на пытанне аб тым, як змяніўся партрэт патэнцыяльных кандыдатаў.

"Яны, па-першае, памаладзелі, па-другое, прыбавілі ва ўзроўні адукацыі, асабліва для гарадоў, нават для сельскіх Саветаў, калі яны прыгарадныя. Гэта, увогуле, сельсаветы Мінскага раёна, дзе жывуць гараджане, якія пабудавалі загарадныя дамы і з'яўляюцца ўжо жыхарамі сельскіх Саветаў, хоць на самай справе, па сутнасці, гэта гараджане", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, сучасныя кандыдаты ў дэпутаты - гэта зусім іншыя людзі, якія ўмеюць адстойваць свае інтарэсы і часта выхваляюцца сваёй прававой дасведчанасцю па прынцыпе "я юрыст, і што вы мне тут гаворыце такое?". "Хоць у кожнай галіны заканадаўства ёсць свае спецыялісты, ёсць правілы прымянення, і, зразумела, толькі Цэнтральная камісія мае права растлумачэння закону. Таму, адказваючы на ваша пытанне, зразумела, партрэт кандыдатаў змяніўся, гэта ўжо значна больш гламурныя, напэўна, цяпер у нас кандыдаты ў многім", - лічыць старшыня Цэнтральнай камісіі.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. Па выніках вылучэння на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі больш як 22,7 тыс. чалавек. У якасці кандыдатаў з іх зарэгістраваны 22 тыс. 278. Аднак не выключана, што бліжэй да даты выбараў гэта лічба можа зменшыцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі