Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ярмошына: датэрміновае галасаванне з'яўляецца зручнай і эфектыўнай для выбаршчыкаў формай

Палітыка 12.08.2019 | 15:07
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне - зручная і эфектыўная для выбаршчыкаў форма. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"Датэрміновае галасаванне вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31 працэнт выбаршчыкаў прагаласаваў на выбарах датэрмінова. Гэта форма вельмі зручная для выбаршчыкаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем. І тыя, хто заклікае адмовіцца, яны не разумеюць усёй тэхналогіі выбараў. Больш таго, яны хочуць, каб у выбарах тады ўдзельнічала мінімальная колькасць выбаршчыкаў, мы ж імкнёмся да максімальнай. Таму гэты працэс будзе прадаўжацца. Дарэчы, датэрміновае галасаванне - гэта агульнапрыняты еўрапейскі вопыт", - расказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне па больш шырокім выкарыстанні на выбарчых участках празрыстых скрынь, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што празрыстасць выбараў дасягаецца не з дапамогай празрыстых скрынь, а шляхам назірання за выбарамі. "У нас у сярэднім на кожным выбарчым участку прысутнічае, зарэгістравана, акрэдытавана, як правіла, больш за 7 наглядальнікаў. Скажыце: куды ўжо больш празрыста. Што ж датычыцца скрынь, яны ў нас ёсць. У Віцебскай вобласці каля 70 працэнтаў - гэта скрыні празрыстыя, у Мінску каля 50 працэнтаў, мала, вядома, у Магілёўскай вобласці. Усё роўна, я не сказала б, што колькасць скаргаў у Віцебскай вобласці меншая, чым у Магілёўскай. Калі гаварыць аб дэмакратычнасці выбараў, то ў Магілёўскай вобласці яны заўсёды альтэрнатыўныя, а ў Віцебскай - не заўсёды. Таму ў нас часта нейкую атрыбутыку звязваюць і з эфектыўнасцю ўлады, і з дэмакратычнасцю выбараў. Гэта не так. Усё залежыць, па-першае, ад людзей, якія арганізуюць выбары, ад іх свядомасці і, вядома, ад саміх выбаршчыкаў і кандыдатаў", - дадала Лідзія Ярмошына.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).