Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лютага 2019, 19:00

Ярмошына будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Малдове

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама будуць назіраць за правядзеннем парламенцкіх выбараў і кансультатыўнага рэферэндуму ў Малдове. Запрашэнне беларускім калегам накіравала Цэнтральная выбарчая камісія гэтай краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Разам з кіраўніком ЦВК назіраць за ходам выбарчай кампаніі і рэферэндуму будзе член Цэнтральнай камісіі Вольга Дарашэнка. "Назіраць будзем у Кішынёве і ў муніцыпалітэце Хынчэшць, гэта недалёка ад малдаўскай сталіцы", - расказала Лідзія Ярмошына.

Кіраўніку Цэнтрвыбаркама як каардынатару ў складзе місіі наглядальнікаў ад СНД трэба будзе падпісваць яе заявы аб парадку арганізацыі і правядзення выбараў.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што на кансультатыўны рэферэндум выносяцца важныя для Малдовы як для парламенцкай рэспублікі пытанні. Размова ідзе аб змяншэнні колькасці дэпутатаў парламента і прадастаўленні выбаршчыкам права адклікання дэпутатаў.

Выбары і кансультатыўны рэферэндум у Малдове адбудуцца 24 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі