Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ярмошына: адзін з бакоў стала для падліку галасоў павінен быць адкрыты для наглядальнікаў

Палітыка 18.05.2016 | 13:25
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з бакоў стала для падліку галасоў павінен быць адкрыты для наглядальнікаў, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзін бок стала, на якім падлічвае галасы ўчастковая камісія, павінен быць адкрыты для агляду наглядальнікаў. Яны павінны бачыць усю працэдуру падліку", - сказала кіраўнік ЦВК. Пры гэтым члены камісіі не абавязкова павінны стаяць з трох астатніх бакоў. Што датычыцца адлегласці ад стала, на якой будуць знаходзіцца наглядальнікі, то Лідзія Ярмошына растлумачыла: "Думаю, што яны будуць знаходзіцца на адлегласці тры метры. Не больш".

Лідзія Ярмошына адзначыла, што з 30 прапаноў БДІПЧ АБСЕ 22 патрабуюць унясення паправак у законы і Канстытуцыю Беларусі. Змяненні ў законы нерэальны перад выбарамі, а карэкціроўка Канстытуцыі пакуль наогул немагчыма. "Таму магу сказаць, што мы зрабілі ўпор на ўдасканаленне правапрымяняльнай практыкі. Цэнтральная камісія прыняла шэраг пастаноў, - сказала кіраўнік ЦВК. - Яны датычацца самага важнага моманту - узмацнення празрыстасці падвядзення вынікаў выбараў".

"Вызначана працэдура падліку галасоў, якая дасць магчымасць наглядальнікам бачыць усе дзеянні ўчастковай выбарчай камісіі. Дазволены доступ міжнародных наглядальнікаў у памяшканні акруговых камісій пры звядзенні вынікаў выбараў", - растлумачыла старшыня ЦВК. Таксама наглядальнікам даецца права на атрыманне даных аб колькасці выбаршчыкаў, якія ўключаны ў спісы і прынялі ўдзел у галасаванні.

"Больш празрысты дыскусійны парадак прадугледжваецца для ўстанаўлення працэдуры ўтварэння ўчастковых, акруговых і тэрытарыяльных камісій. Усё гэта не патрабуе ўнясення змяненняў у законы ЦВК", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна падкрэсліла, што на месцах павінны выконвацца метадычныя рэкамендацыі ЦВК. "Калі памылкі будуць, то наглядальнікі абавязкова прасігналізуюць, а члены ўчастковай выбарчай камісіі нясуць адказнасць - аж да крымінальнай", - рэзюмавала старшыня Цэнтрвыбаркама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.