Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 11:32

Ялфімаў: інтэграцыя павінна будавацца зыходзячы з патрэбнасцей, а не ў рэжыме рэагавання на пагрозы

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэграцыя павінна будавацца зыходзячы з патрэбнасцей, а не ў рэжыме рэагавання на пагрозы. Такое меркаванне выказаў палітолаг, журналіст-міжнароднік Вадзім Ялфімаў у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Трэба не будаваць наш саюз у рэжыме рэагавання на знешнюю пагрозу. Гэта само сабой, але самае галоўнае - гэта наша ўнутраная патрэбнасць у гэтым аб'яднанні. Гэта забяспечвае нам эканамічны рост, палітычную самастойнасць, перспектывы ў будучым", - сказаў Вадзім Ялфімаў.

Паводле яго слоў, постсавецкая прастора мае велізарны патэнцыял, але выкарыстоўвае яго толькі на палавіну, і тое, абапіраючыся на савецкую спадчыну. "Па сутнасці справы, мы цяпер выкарыстоўваем 50 працэнтаў былога савецкага эканамічнага патэнцыялу. Калі мы вернем 100 працэнтаў, то станем магутнейшай дзяржавай. А аб'яднаўшы Еўразію, мы станем галоўнейшай сілай у свеце. Злучаным Штатам Амерыкі давядзецца плысці за акіян, еўрапейцам давядзецца вырашаць пытанне "З кім мы?", - заявіў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі