ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2022, 09:40

Іван Эйсмант: падзеі ў Казахстане падобны на тэрарыстычную атаку з элементамі каляровай рэвалюцыі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзеі ў Казахстане падобны на тэрарыстычную атаку на суверэнную дзяржаву з элементамі каляровай рэвалюцыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"На маю думку, гэта была тэрарыстычная атака на незалежную рэспубліку, суверэнную дзяржаву з элементамі каляровай рэвалюцыі", - сказаў Іван Эйсмант.

Ён адзначыў, што падзеі ў Казахстане былі падобны на пратэсты ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Аднак калі беларускім уладам удалося хутка купіраваць сітуацыю і не дапусціць яе эскалацыі, то ў Казахстане пратэстуючыя змаглі завалодаць зброяй, што прывяло да вялікай колькасці ахвяр як з боку праваахоўнікаў, так і сярод цывільных асоб.

"Калі б мы на той стадыі, калі гэтыя людзі (пратэстуючыя - Заўвага БЕЛТА) збіраліся дабрацца да зброі, жорстка не спынілі гэта, нас чакала б тое ж самае?" - спытаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі ў сваіх калег.

Дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук упэўнены, што менавіта па казахстанскім сцэнарыі і разгарнуліся б падзеі ў Беларусі, калі б праваахоўнікі не прынялі адэкватныя існуючай сітуацыі меры. "Гэта карцінка (падзеі ў Казахстане. - Заўвага БЕЛТА) - тое, чаго мы пазбеглі. Пазбеглі якраз дзякуючы рашучасці ўлады і Прэзідэнта, які дакладна абазначыў пазіцыю, прытрымліваўся яе і патрабаваў гэтага ад сілавікоў. Адпаведна яны спрацавалі тады так, як павінны былі", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі