Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2020, 11:33

Ісачанка: прэзідэнты дзвюх краін запрошаны на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты дзвюх краін запрошаны на VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 28-29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці, заявіў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнты запрошаны. Фармат прапрацоўваецца", - сказаў Анатоль Ісачанка.

Намеснік старшыні адзначыў, што краіны зацікаўлены ў актывізацыі ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі, і форум з'яўляецца менавіта такой пляцоўкай. У першы дзень работы ён аб'яднае каля 1,5 тыс. удзельнікаў, у другі дзень чакаецца каля 300. Расійскую дэлегацыю прадставяць 120 удзельнікаў, у іх ліку каля 20 кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання.

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе прысвечаны тэме "Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі". Запланавана правядзенне пяці секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, процідзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Пройдуць таксама сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі і экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму "Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі".

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Ісачанка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў

Пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, выканання дакументаў, прынятых на папярэдніх форумах, развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін разгледзяць на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Цэнтральнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты падагульняючы дакумент. У час пленарнага пасяджэння і сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі і старшыні Савета Федэрацыі з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі