Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2021, 11:48

Ісачанка: пасяджэнне МПК - магчымасць абмеркаваць ролю рэгіёнаў у працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве - магчымасць адкрыта абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і ролю рэгіёнаў у гэтым важным працэсе. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ў час пасяджэння МПК на палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як і ў мінулым годзе, мы праводзім пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве ў рэжыме відэаканферэнцыі. Напэўна, з улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі - гэта найбольш рацыянальны і аптымальны фармат для камунікацыі. На палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбыліся секцыйныя пасяджэнні, дзе быў разгледжаны шырокі спектр тэм, прысвечаных пытанням лічбавізацыі ў розных сферах, а таксама навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін. Сённяшняе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі - гэта яшчэ адна вельмі добрая магчымасць адкрыта абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і ролю рэгіёнаў у гэтым важным працэсе", - сказаў Анатоль Ісачанка.

На пасяджэнні будзе разгледжаны ход выканання падагульняючага дакумента VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў прысвечаны гістарычнай спадчыне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Таксама мы разгледзім пытанні і перспектывы кааперацыі паміж суб'ектамі гаспадарання. Гэта вельмі актуальная тэма, асабліва ў кантэксце імпартазамяшчэння, якое з'яўляецца важным складнікам прамысловай палітыкі Беларусі і Расіі, - адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі. - Абмяркуем узгодненую палітыку ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Акрамя таго, нам неабходна прыняць рашэнне па праекце парадку дня наступнага пасяджэння МПК, ужо дзявятага па ліку".

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што праграма пасяджэння даволі насычаная і разнапланавая. "Упэўнены, што нас чакае змястоўны дыялог, абмен думкамі і ідэямі, якія будуць запатрабаваны ў працэсе далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі", - сказаў на заканчэнне ён.

VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартаваў 29 чэрвеня і пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі