Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2021, 16:11

Ісачанка: мы чакаем ад ААН асуджэння бесцырымоннага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) Анатоль Ісачанка выступіў з прывітальным словам на адкрыцці рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці Гомельскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Віцэ-спікер звярнуў увагу на няспынныя спробы беспрэцэдэнтнага знешняга націску на Беларусь, а таксама падкрэсліў, што такія крокі шэрага дзяржаў падрываюць перспектывы дасягнення МУР не толькі Рэспублікай Беларусь.

"У гэтых умовах мы як адна з дзяржаў - заснавальніц ААН чакаем ад гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі асуджэння бесцырымоннага ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнай і міралюбнай дзяржавы. Аднак даводзіцца канстатаваць, што ў гэтыя негатыўныя працэсы былі ўключаны і прадстаўнікі сістэмы ААН, якія працуюць у нашай краіне", - сказаў Анатоль Ісачанка.

На яго думку, такія дзеянні недапушчальныя і небяспечныя. "Яны разбураюць існуючую сістэму светупарадку і адымаюць перспектывы жыцця ў бяспецы і згодзе ў мільёнаў людзей", - адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Віцэ-спікер падкрэсліў, што, нягледзячы на знешнія выклікі, пытанні стварэння камфортных умоў для жыцця грамадзян прадаўжаюць заставацца прыярытэтнымі. На думку Анатоля Ісачанкі, у складаных эканамічных і палітычных умовах у Беларусі ўдалося сфарміраваць нацыянальную мадэль, што абараняе простага чалавека, які з'яўляцца асноўным багаццем дзяржавы.

У кантэксце ўстойлівага развіцця Беларусі на пярэдні план выходзяць рэгіёны. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыў, што кожны беларус незалежна ад месца жыхарства павінен мець зручныя ўмовы пражывання і працы, развітую сацыяньную інфраструктуру, а таксама магчымасці для духоўнага і творчага росту.

"Сёння мы арыентуем кожную вобласць на больш актыўную работу па падрыхтоўцы і прыняцці рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года. Гэты дакумент з'яўляецца па сваёй сутнасці дарожнай картай, якая дазваляе прымяніць МУР да канкрэтнага рэгіёна з улікам існуючых там асаблівасцей", - сказаў нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі