Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 верасня 2018, 12:43

Іран зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю - пасол

7 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Іран зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Мастафа Авейсі.

Напярэдадні ў Беларусь прыбыла парламенцкая дэлегацыя Ірана з афіцыйным візітам. Узначальвае дэлегацыю старшыня Сходу ісламскага савета Алі Ларыджані.

Дыпламат падкрэсліў важнасць візіту Алі Ларыджані. У час сустрэч і перагавораў у Мінску высокі іранскі госць мае намер абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, звязаных са станам і перспектывамі беларуска-іранскага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, звярнуў увагу пасол, чатыры гады таму Алі Ларыджані прыязджаў у Беларусь, таму трэба будзе разгледзець выкананне дасягнутых тады дамоўленасцей.

Як падкрэсліў Мастафа Авейсі, для іранскага боку важна далейшае развіццё эканамічных, навуковых, адукацыйных і культурных сувязей. У прыватнасці, паміж Беларуссю і Іранам у гэтым годзе падпісаны дакумент аб пастаўцы на іранскі рынак беларускага мяса на суму амаль $100 млн. Ёсць намеры аб пашырэнні кантактаў у іншых сферах эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі