Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ініцыятыва Сайдзіка адносна новага плана мірнага ўрэгулявання ва Украіне - не прадмет мінскіх перагавораў - Марчук

Палітыка 29.01.2019 | 14:48
Яўген Марчук
Яўген Марчук

29 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Ініцыятыва спецпрадстаўніка АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марціна Сайдзіка адносна новага плана мірнага ўрэгулявання ва Украіне не з'яўляецца прадметам мінскіх перагавораў. Аб гэтым сёння заявіў журналістам прадстаўнік Украіны ў ТКГ па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Яўген Марчук пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта асабістыя разважанні Сайдзіка. Такіх планаў ад розных людзей шмат. Але гэта не план арганізацыі, гэта не план структуры. У арганізацыйным або практычным сэнсе ён не з'яўляецца прадметам мінскіх перагавораў. Ён не ўносіўся Сайдзікам. Але для прэсы, для каментарыяў - гэта добрая прычына. Ні ў мінскіх перагаворах, ні ў мінскім фармаце, ні ў мінскім парадку дня пасяджэнняў гэтага пытання няма. І мы не абмяркоўвалі яго з Прэзідэнтам (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Яўген Марчук.

Як паведамляў ТАСС, у апублікаваным на мінулым тыдні інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Kleine Zeitung Марцін Сайдзік паведаміў аб існаванні нейкага новага плана ўрэгулявання ў Данбасе ўзамен мінскіх пагадненняў. Ён прадугледжваў падключэнне да працэсу ААН шляхам накіравання ва Украіну паліцэйскай місіі і стварэнне пад эгідай ЕС Агенцтва па аднаўленні рэгіёна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Казахстан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Важным элементам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца Міжурадавая казахстанска-беларуская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая функцыянуе з 1996 года.