Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лютага 2022, 17:40

Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Беларусі адкрыўся ў Нью-Дэлі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Дэлі адкрыўся інфармацыйна-турыстычны цэнтр Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Індыі.

"У Нью-Дэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь на базе турыстычнай кампаніі "БелІндТрэвэл". У прэзентацыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі, супрацоўнікі пасольства, прадстаўнікі турыстычнага і гасцінічнага бізнесу, індыйскія СМІ, а таксама вядомыя блогеры", - расказалі ў дыпламатычнай місіі.

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, аб'ектаў культурна-гістрычнага і турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу нашай краіны. Пасол Беларусі акцэнтаваў увагу на турыстычнай прывабнасці краіны, гасціннасці і дружалюбнасці беларускага народа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі