Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2018, 12:02

Індыя ўдзячна Беларусі за падтрымку ў міжнародных арганізацыях - пасол

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя ўдзячна Беларусі за падтрымку ў міжнародных арганізацыях. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў рэспубліцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урады нашых дзвюх краін падтрымліваюць добрыя кантакты ў міжнародных арганізацыях, і мы ўдзячны Беларусі за падтрымку на міжнародным узроўні", - сказаў дыпламат. У цэлым высока ацэньваючы развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, пасол адзначыў: "У нас няма абсалютна ніякіх раздражняльнікаў у адносінах". Дыпламат падкрэсліў, што перыяд яго дыпламатычнай місіі ў Мінску адзначаны важнейшымі для двухбаковых адносін падзеямі. У прыватнасці, гэта візіт Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2017 года ў Індыю. Візіт садзейнічаў дэталёвай прапрацоўцы новых праектаў і дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.

"Гэтыя дамоўленасці надалі новы імпульс беларуска-індыйскім сувязям", - упэўнены Панкадж Саксена.

Пасол запэўніў, што Індыя "прыхільная да рэалізацыі беларуска-індыйскіх дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Індыю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі