Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2021, 10:46

Хрэнін прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ у Душанбэ

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Віктар Хрэнін прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ, якое пройдзе ў Душанбэ 27 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі абаронных ведамстваў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась. У адпаведнасці з парадкам дня бакі абмяркуюць шэраг пытанняў у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, абмяняюцца меркаваннямі наконт выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы дзяржаў - членаў АДКБ і мер па іх нейтралізацыі.

Прынятыя ў рамках пасяджэння рашэнні будуць накіраваны на выпрацоўку агульных падыходаў і механізмаў па развіцці ваеннага складніка АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі