Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 чэрвеня 2025, 09:04

Хрэнін прыбыў у КНР, дзе прыме ўдзел у нарадзе міністраў абароны дзяржаў-членаў ШАС

Віктар Хрэнін. Фота з архіва
Віктар Хрэнін. Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім ваенным ведамстве.

У Пекіне Віктара Хрэніна сустрэлі пасол Беларусі ў Кітаі Аляксандр Чарвякоў, аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, а таксама прадстаўнікі Міністэрства абароны КНР.

У Мінабароны адзначылі, што 26 чэрвеня ў Цындаа пройдзе нарада міністраў абароны дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ёй прыме ўдзел беларуская ваенная дэлегацыя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі