Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2024, 12:56

Гвінея разлічвае на супрацоўніцтва з Беларуссю па прыкладзе Экватарыяльнай Гвінеі 

Ньянкой Аба
Ньянкой Аба

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гвінейскай Рэспубліцы разлічваюць на развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю па прыкладзе Экватарыяльнай Гвінеі. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Гвінейскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ньянкой Аба пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат кіраўніку беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гвінейская Рэспубліка мае падобныя (з Экватарыяльнай Гвінеяй. - Заўвага БЕЛТА) кліматычныя і прыродныя ўмовы. Тое, што робіце ў Экватарыяльнай Гвінеі, падыходзіць таксама нашаму боку. Мы вельмі шчыра верым, што знойдзем разуменне з боку нашых беларускіх сяброў", - заявіў пасол.

Ён падкрэсліў, што афрыканскім краінам сёння патрэбна развіццё, сумленныя справядлівыя ўзаемаадносіны і шчырая дапамога для таго, каб Афрыка магла зрушыць з месца. "Мы вельмі спадзяёмся на супрацоўніцтва Гвінейскай Рэспублікі з Беларуссю. Мы намецілі працаваць разам для таго, каб наладзіць цесныя адносіны на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін для таго, каб развіваць супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - сказаў Ньянкой Аба.

У час цырымоніі ўручэння даверчых грамат Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Афрыка апошнім часам стала адным з галоўных арыенціраў беларускай знешняй палітыкі. Беларусь цяпер вядзе актыўную работу па эканамічным асваенні гэтага кантынента, пашырае сваю дыпламатычную прысутнасць. "Маючы пэўны вопыт рэзультатыўнай работы ў гэтым рэгіёне нашай планеты, гатовы прымяніць яго і ў адносінах да Гвінейскай Рэспублікі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Галоўны рухавік - праекты ў гандлёва-эканамічнай сферы. Гэта перш за ўсё кааперацыя ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, сумесная здабыча карысных выкапняў, развіццё інфраструктуры, арганізацыя сістэмы аказання першаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву".

Як паведамлялася БЕЛТА, у 2023 годзе адносіны Беларусі з Экватарыяльнай Гвінеяй атрымалі імклівае развіццё. Акрамя кантактаў на ўзроўні розных міністэрстваў і ведамстваў, у Мінску, а затым у Малабе прайшлі перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў. У снежні 2023 года ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Экватарыяльную Гвінею падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва. Яна распрацоўвалася з улікам патрэбнасцей  экватагвінейскага боку і мае комплексны характар. Дакумент ахоплівае 15 ключавых напрамкаў узаемадзеяння, уключаючы кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку. Дарожная карта разлічана на 2024-2026 гады.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі