Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лістапада 2020, 12:46

Гумінскі: важная задача краін СНД - захаваць для наступных пакаленняў праўду аб вайне

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важная задача краін СНД - захаваць для наступных пакаленняў праўду аб вайне, заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Выканкаме СНД у Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. У тым ліку ў парадку дня - абмеркаванне выканання плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Асновай гэтага плана быў Зварот Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД да грамадзян нашых краін і сусветнай грамадскасці. Сёння некаторыя хочуць сказіць праўду аб вайне, аб яе ўроках, прынізіць ролю савецкага народа ў Перамозе над фашызмам. Хоць усім добра вядома, што карэнны пералом ажыццявіў менавіта савецкі народ, - сказаў Віктар Гумінскі. - Таму ў Садружнасці праведзена вялікая работа з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі, нягледзячы на пандэмію. Некаторыя мерапрыемствы, вядома, давялося правесці ў анлайн-рэжыме. Разам з тым многія з іх прайшлі з вельмі высокай эфектыўнасцю".

Першы намеснік старшыні выканкама СНД падкрэсліў, што справаздача аб праведзеных мерапрыемствах у Садружнасці налічвае 58 лістоў. "Уся гэта работа, перш за ўсё, мае значэнне для тых, каго мы пакінем пасля сябе. На сённяшні дзень наша галоўная задача - каб нашы дзеці і паслядоўнікі ведалі ўсё аб той вайне і нікому не дазволілі сказіць праўду аб тых падзеях", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі