Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 чэрвеня 2022, 11:51

Грызлоў: Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза. Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у МЗС Беларусі на адкрыцці выстаўкі, прысвечанай 30-годдзю з дня ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, 25 чэрвеня будзе 30 гадоў устанаўленню дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. У гістарычным аспекце 30 гадоў - не такі вялікі перыяд. Але для развіцця нашых адносін гэта, безумоўна, знакавы перыяд. 30 гадоў, якія паказалі, што Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза", - сказаў пасол.

Ён падкрэсліў, што ў краін адзіныя пазіцыі ва ўсіх міжнародных арганізацыях. "Не ўсе краіны СНД, на жаль, вызначаюцца менавіта адзінай пазіцыяй, якая магла б умацоўваць СНД, АДКБ. Расія і Беларусь з'яўляюцца ўзорам такіх адзіных адносін, якія даюць магчымасць тым дзяржавам, якія ўтварыліся на прасторы Савецкага Саюза, дыктаваць свае ўмовы, сваю пазіцыю, адстойваць свае інтарэсы", - заявіў Барыс Грызлоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі