
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь непераможныя, калі падстаўляюць адна адной плячо. Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на адкрыцці ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі выстаўкі з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат адзначыў, што для народаў Беларусі і Расіі настаў вельмі важны час - перыяд будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.
"Назва гэтай выстаўкі ("Адзінства непераможнага народа". - Заўвага БЕЛТА) сведчыць аб узроўні нашых адносін. Расія і Беларусь непераможныя, калі мы падстаўляем адзін аднаму плячо, калі захоўваем братэрскія сувязі", - заявіў Барыс Грызлоў.-0-