Сцяг Панядзелак, 12 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2025, 19:19

Грызлоў: будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі. Аб гэтым перад святочным канцэртам з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі журналістам заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзень яднання нашых народаў - гэта вялікае свята. І нашы народы сапраўды яго чакаюць, яны прывыклі ўжо да гэтага свята. І тое, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі, з'яўляецца важным складнікам менавіта гэтага свята", - сказаў Барыс Грызлоў.
"Было выканана 28 галіновых праграм, якія закончыліся ў 2023 годзе. І цяпер, з 2024 па 2026 гады, у нас 310 мерапрыемстваў, 310 крокаў, з якіх ужо каля 100 выкананы. Таму мы ідзём з апярэджаннем і гэтага графіка", - падкрэсліў пасол.

Барыс Грызлоў дадаў, што з боку пасольства арганізаваны шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: "5-6 красавіка адбудзецца міжнародны турнір па тэнісе на кубак пасольства - 16 пар, у якіх абавязкова будуць удзельнічаць вядомыя дзеячы культуры, мастацтва, касманаўты, спартсмены высокага ўзроўню".

Пасол таксама звярнуў увагу на Дні Пензенскай вобласці, якія праходзяць у Беларусі. "Яны праходзяць у Мінску, будуць у Магілёве і Брэсце. Праграма вельмі насычаная. Там ўсе разам будзем адзначаць гэта вялікае свята", - сказаў ён на заканчэнне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі