Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Грэмінгер дзякуе Беларусі за падтрымку падыходаў АБСЕ

Палітыка 04.02.2019 | 09:55
Фота Global Look Press
Фота Global Look Press

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) цэніць уклад Беларусі ў вырашэнне праблем рэгіёна і дзякуе беларускаму боку і асабіста Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за падтрымку падыходаў АБСЕ. Аб гэтым 3 лютага ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, паведамляе БЕЛТА.

Томас Грэмінгер адзначыў, што некалькі разоў сустракаўся з Прэзідэнтам Беларусі і ўдзячны яму за тое, што ён падзяляе падыходы АБСЕ. "Дзякуючы яму Беларусь змагла стаць так званым брыджбілдарам паміж Захадам і Усходам", - падкрэсліў генеральны сакратар АБСЕ, звярнуўшы ўвагу на каштоўнасць пазіцыі беларускага лідара, які абараняе ідэю шматпалярнасці. "У такіх умовах ёсць усё для эфектыўнага ўзаемадзеяння АБСЕ і Беларусі", - упэўнены Томас Грэмінгер.

Генеральны сакратар АБСЕ канстатаваў, што цяперашняе пакаленне стала сведкам гістарычнага па сваіх маштабах дэфіцыту даверу паміж ключавымі ўдзельнікамі еўраатлантычнай і еўраазіяцкай бяспекі. "Раскол паміж Захадам і Усходам вяртае нас у часы запуску Хельсінкскага працэсу", - заўважыў ён.

Гаворачы аб значэнні АБСЕ, Томас Грэмінгер растлумачыў, што галоўная задача арганізацыі ў тым, каб быць пляцоўкай для выпрацоўкі ўзгодненых крокаў у барацьбе з сучаснымі пагрозамі. Іх колькасць расце - рызыкі ваеннага характару, выклікі ў сферы кібербяспекі, радыкальны экстрэмізм, наркатрафік, гандаль людзьмі і зброяй, буйныя міграцыйныя патокі, змяненне клімату. Нават самыя ўплывовыя дзяржавы не могуць вырашыць усе гэтыя праблемы паасобку, выхад неабходна шукаць узгоднена, лічыць генеральны сакратар.

Мінск рэгулярна становіцца месцам правядзення буйных канферэнцый і сустрэч, нацэленых на выпрацоўку сумесных рашэнняў. Так, у 2018 годзе ў маі ў беларускай сталіцы адбыўся форум "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", у кастрычніку - міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.