Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2020, 09:01

Грау: для вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны патрабуюцца намаганні і палітычная воля бакоў

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны ўсё яшчэ патрабуюцца намаганні і палітычная воля бакоў, заявіла журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Хайдзі Грау, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Роўна пяць гадоў таму быў падпісаны комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Ён быў адобраны лідарамі "нармандскай чацвёркі" і Саветам бяспекі ААН. Комплекс мер сумесна з мінскім пратаколам і мінскім мемарандумам з'яўляецца асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Бакі выказваюць прыхільнасць да мінскіх пагадненняў, але для вырашэння канфлікту ўсё яшчэ патрабуюцца намаганні і палітычная воля бакоў. На жаль, людзі ўсё яшчэ гінуць", - сказала Хайдзі Грау.

Пры гэтым, паводле яе слоў, абмежаванне свабоды перамяшчэння Спецыяльнай маніторынгавай місіі перашкаджае маніторынгу рэжыму спынення агню. "І ўсё ж такі сёння мяне парадавала тое, што бакі выказалі гатоўнасць прыкласці больш намаганняў для рэалізацыі заключэння "нармандскага саміту". У гэтым духу сёння прайшла работа ТКГ і яе рабочых груп", - адзначыла спецпрадстаўнік АБСЕ.

Рабочая група па бяспецы разглядала прапановы бакоў па вызначэнні дадатковых участкаў развядзення сіл і сродкаў. "Разам з тэмай абмену тых, каго ўтрымліваюць, гуманітарная рабочая група абмеркавала пытанні забеспячэння эфектыўнага пошуку прапаўшых без вестак. Удзельнікі таксама разгледзелі магчымасці адкрыцця новых пунктаў пропуску праз лінію сутыкнення", - дадала Хайдзі Грау.

У цэнтры ўвагі эканамічнай рабочай групы былі пытанні выплаты пенсій і водазабеспячэння ў АРДВ і АРЛВ (асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей). Палітычная рабочая група абмяркоўвала пытанні, звязаныя з асаблівым статусам АРДВ і АРЛВ, а таксама з імплементацыяй формулы Штайнмаера ва ўкраінскае заканадаўства.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы адбудзецца 26 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі