Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 жніўня 2020, 11:12

Грамадскія аб'яднанні і партыі Беларусі з'ядналіся для абароны дзяржаўных асноў - зварот

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Беларусі выступілі са зваротам у сувязі з выбарамі Прэзідэнта. У ім яны заявілі аб адзінай мэце - абараніць родную зямлю ад нахабнай хлусні і здрадніцтва, ад жадання разарваць адзінства грамадства і пахіснуць дзяржаўныя асновы, паведамляе БЕЛТА.

У звароце падкрэсліваецца, што арганізацыі, якія да яго далучыліся, - гэта мільёны неабыякавых грамадзян. "Мы аб'яднаны па розных напрамках і поглядах на тыя ці іншыя праблемы. Але сёння мы разам, плячо ў плячо, аб'ядналіся дзеля адзінай мэты: абараніць родную зямлю ад нахабнай хлусні і здрадніцтва, ад жадання разарваць адзінства нашага грамадства і пахіснуць дзяржаўныя асновы. Хочам адкрыта і рашуча заявіць: мы будзем самі вырашаць, у якой краіне жыць і гадаваць дзяцей. Не трэба нас раз'ядноўваць!" - заклікаюць грамадскія аб'яднанні і партыі.

"Беларусь, як і ўвесь свет, праходзіць праз сур'ёзныя выпрабаванні. Гэтыя цяжкасці мы пераадольваем дастойна, абараняючы, у першую чаргу, інтарэсы чалавека, грамадзяніна і прафесіянала, захоўваючы сваю незалежнасць і ўмацоўваючы аўтарытэт", - адзначаецца ў звароце.

Народ Беларусі - з'яднаны, мудры і працавіты. "Мы ўпэўнена глядзім у будучыню. Ствараюцца новыя працоўныя месцы, падтрымліваецца дастойны ўзровень сацыяльных гарантый. У прыярытэце - забеспячэнне міру і згоды ў грамадстве, захаванне традыцый і пераемнасць пакаленняў. У такой дзяржаве мы жывём і будзем жыць", - упэўнены прадстаўнікі грамадскасці. Яны заклікалі беларусаў не заставацца ўбаку, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за любімую краіну.

Да звароту далучаюцца ФПБ, РГА "Белая Русь", Беларускі саюз жанчын, КПБ, ЛДПБ, Беларуская патрыятычная партыя і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі