Фота МЗС Беларусі
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан 13 чэрвеня міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч і мерапрыемстваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на МЗС.
Ключавым элементам праграмы візіту сталі перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі высокі ўзровень двухбаковых адносін, заснаваны на дамоўленасцях кіраўнікоў дзяржаў.
Дасягнуты дамоўленасці аб распрацоўцы комплекснай дарожнай карты ўзаемадзеяння на бліжэйшыя гады, пераглядзе беларуска-ўзбекскай дагаворна-прававой базы для абнаўлення інстытуцыянальных асноў супрацоўніцтва, прапрацоўцы стварэння сумеснага фонду для фінансавання інвестыцыйных праектаў.
Падрабязна былі абмеркаваны развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выкананне дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Максім Рыжанкоў адзначыў ключавую ролю Узбекістана ў рэгіёне і патэнцыял лакалізацыі ў ім беларускіх вытворчасцей.
Бакі абмяняліся думкамі аб міжнародным і рэгіянальным парадку дня, падкрэсліўшы важнасць узаемадзеяння ў ААН, СНД і ШАС, блізкасць падыходаў да фарміравання шматпалярнага светаўладкавання і неабходнасць узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.
У час перагавораў узгоднены графік мерапрыемстваў: візіты на вышэйшым і высокім узроўнях, пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан у Мінску, беларуска-ўзбекскі адукацыйны форум у Ташкенце, трэці міжрэгіянальтны форум у Беларусі і турыстычны форум ва Узбекістане, а таксама дні культуры і мастацтва ў абедзвюх краінах.
Максім Рыжанкоў запрасіў калегу на мерапрыемствы ў Мінску ў рамках старшынства Беларусі ў ЕАЭС у чэрвені 2025 года і на трэцюю Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы ў кастрычніку 2025 года.
У той жа дзень міністр сустрэўся са старшынёй Заканадаўчай палаты Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Нурыддзінам Ісмаілавым. У час размовы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемныя візіты на розных узроўнях.
Асаблівая ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню ў парламенцкім вымярэнні, уключаючы супрацоўніцтва ў міжнародных парламенцкіх аб'яднаннях, а таксама ў рамках створаных у заканадаўчых органах Беларусі і Узбекістана груп дружбы. Адзначана неабходнасць нарошчвання патэнцыялу ўзаемадзеяння, у тым ліку на рэгіянальным трэку. Бакі таксама разгледзелі пытанні нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый, праектаў прамысловай кааперацыі, абмену вопытам у галінах аховы здароўя і фармацэўтыкі.
У кантэксце юбілейнай, 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне былі абмеркаваны пытанні захавання гістарычнай памяці ў Беларусі і Узбекістане.
Міністр таксама сустрэўся з дырэктарам Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) Уларбекам Шаршэевым. Максім Рыжанкоў адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ва ўсіх мерапрыемствах у рамках ШАС, уключаючы РАТС. Ён падкрэсліў перспектыўнасць сумеснай работы ў барацьбе з такімі пагрозамі, як наркатрафік, кіберзлачыннасць і тэрарызм. Ён выказаў падтрымку беларускім бокам працэсу рэфармавання РАТС ШАС, яго інстытуцыяналізацыі і пашырэння паўнамоцтваў.
Кіраўнік МЗС Беларусі праінфармаваў субяседніка аб маючай адбыцца трэцяй Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і запрасіў дырэктара РАТС ШАС прыняць у ёй актыўны ўдзел.
Уларбек Шаршэеў праінфармаваў аб асноўных напрамках работы і прыярытэтах РАТС ШАС, выказаўшы зацікаўленасць у прыцягненні беларускіх спецыялістаў да дзейнасці структуры. Ён таксама падзякаваў беларускаму боку за правядзенне антытэрарыстычных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі, у якіх прынялі ўдзел спецыялісты РАТС ШАС.
Максім Рыжанкоў таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, якія рэалізуюць ва Узбекістане значныя інвестыцыйныя праекты, і абмеркаваў пытанні папулярызацыі беларускай прадукцыі ва Узбекістане і на рынках краін рэгіёна.
У рамках візіту кіраўнік беларускага МЗС усклаў кветкі да манумента "Ода стойкасці" ў Парку Перамогі Ташкента і азнаёміўся з экспазіцыямі Дзяржаўнага музея Славы і Дзяржаўнага музея Цімурыдаў.-0-