Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 красавіка 2020, 11:18

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны не павінна быць перапісана - Андрэйчанка

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна зрабіць усё, каб гісторыя Вялікай Айчыннай вайны не была перапісана. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер адзначыў, што Вялікая Перамога - гэта не толькі гістарычная дата і напамін аб цане, якую заплаціў беларускі народ за мір. "Дзень Перамогі служыць перасцярогай аб недапушчальнасці ўзнікнення новай сусветнай вайны, якая можа стаць для чалавецтва апошняй. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гісторыя не была перапісана, каб будучыя пакаленні захавалі мір як найвышэйшую каштоўнасць на зямлі", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што Дзень Перамогі - самае светлае, радаснае і адначасова сумнае свята. Беларусы свята ўшаноўваюць памяць аб ахвярах фашызму, аддаюць даніну павагі мужнасці людзей, якія аддавалі ўсё, каб заваяваць Вялікую Перамогу, рэзюмаваў спікер.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў сёння разгледзела заяву Нацыянальнага сходу ў сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі