31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Канстытуцыя стане перашкодай замежнаму ўмяшанню ў палітычную сістэму Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Гісторык адзначыў, што ў Беларусі атрымалі ўрокі з падзей 2020 года і з перамогі над каляровай рэвалюцыяй.
"Мы закладваем перашкоды для гібрыднай вайны праз палітычную сістэму і маніпуляванне нашай сістэмай, для замежнага ўмяшання: забарона на фінансаванне любой палітычнай дзейнасці з-за мяжы, забарона на любую двайную лаяльнасць для палітыка - грамадзянства, пасведчанне на права жыхарства ў мінулым або цяпер іншай дзяржавы", - адзначыў Вадзім Гігін.-0-