18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана - гэта стратэгічнае партнёрства, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з кіраўніцтвам маладзёжных аб'яднанняў Азербайджана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для нас Азербайжан - гэта дружалюбная, братэрская краіна, нас звязваюць гістарычныя карані, тыя падзеі, якія прайшлі нашы краіны разам. У нас падобныя пазіцыі ў духоўна-маральным выхаванні. Мы з асаблівай радасцю канстатуем, што нашы міждзяржаўныя адносіны - гэта стратэгічнае партнёрства. Вядома, шмат у чым гэта дзякуючы мудрай палітыцы, якую праводзяць нашы кіраўнікі. Яны робяць усё для таго, каб нашы адносіны развіваліся, прымнажаліся, былі ўзаемавыгаднымі і нашы народы дружылі на працягу многіх гадоў", - сказала Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, дружалюбныя адносіны склаліся і паміж парламентарыямі дзвюх краін. "Мы, на мой погляд, нават выйшлі на новы ўзровень у супрацоўніцтве. Для нас гэта вельмі важна, паколькі цяпер парламентарыям адводзіцца вельмі сур'ёзная роля. Вядома, мы павінны аб'яднацца, каб заўсёды адстойваць суверэнітэт і незалежнасць нашых краін, адстойваць мір. І тая палітыка, якая праводзіцца ў нашых краінах, нацэлена перш за ўсё на гэта", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
"Для нас вельмі важна супрацоўніцтва па лініі маладзёжных арганізацый. Мы цудоўна разумеем: нашы краіны будуць такімі, якімі будуць маладыя людзі, якія прымуць гэту эстафету і будуць далей развіваць нашы адносіны", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Нашы краіны адзіныя ў імкненні жыць у міры і згодзе. "Мы разумеем, як сёння важны мір. Мы ніколі нікому не пагражалі, мы - міралюбная краіна", - адзначыла Наталля Качанава.
"Наша моладзь разам. Мы рады таму, што азербайджанскія хлопцы і дзяўчаты вучацца ў нас. Гэта дружба - залог таго, што нашы краіны будуць і далей дружыць, - падкрэсліла спікер. - Мы ў Брэсце будзем сустракаць удзельнікаў "Поезда Памяці", і моладзь з Азербайджана прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве не першы год. Мы вельмі хочам, каб нашы маладзёжныя арганізацыі сябравалі, узаемадзейнічалі. Праводзьце больш мерапрыемстваў. Што датычыцца нас, мы заўсёды на ўсіх пляцоўках гаворым аб супрацоўніцтве паміж грамадскімі, маладзёжнымі арганізацыямі. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць маладзёжны рух, маладзёжнае супрацоўніцтва, і калі вы прапануеце яшчэ нейкія формы і фарматы ўзаемадзеяння, то мы адназначна падтрымаем і нават можам прапанаваць па парламенцкай лініі нейкія мерапрыемствы, якія будуць цікавыя вам".

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актыўна ўзаемадзейнічае з маладзёжнымі арганізацыямі Азербайджанскай Рэспублікі ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў рамках розных міжнародных платформ і праектаў. Супрацоўніцтва накіравана на развіццё культурнага абмену, падтрымку маладзёжных ініцыятыў і ўмацаванне сувязей паміж маладымі людзьмі дзвюх краін. Сёння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Азербайджана-славянскае маладзёжнае аб'яднанне падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.-0-

Фота Максіма Гучака