Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Германія падзяляе погляды Беларусі на забеспячэнне бяспекі ў Еўропе - пасол

Палітыка 09.10.2019 | 11:04
Манфрэд Хутэрэр
Манфрэд Хутэрэр

9 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Германія падзяляе погляды Беларусі на забеспячэнне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Аб гэтым сёння заявіў пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што напярэдадні ў беларускай сталіцы паспяхова завяршыўся форум "Мінскага дыялогу". "Мы падзяляем з Беларуссю многія погляды на тое, што датычыцца стабільнасці, бяспекі Еўропы", - падкрэсліў Манфрэд Хутэрэр. Нямецкі бок, паводле слоў дыпламата, удзячны Беларусі за падтрымку міру ў Еўропе. "У Беларусі шмат прапаноў па аслабленні канфліктаў, дээскалацыі, фарміраванні даверу ў Еўропе. Гэта вельмі важна", - адзначыў пасол.

У час сустрэчы Манфрэд Хутэрэр закрануў тэмы развіцця палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Яны дынамічна і плённа развіваюцца. Паводле слоў пасла, нямецкі бок гэта радуе. Манфрэд Хутэрэр падкрэсліў, што яго задача як пасла - захаваць і ўмацаваць гэту дынаміку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.