Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2022, 15:38

Генштабы УС Беларусі і Расіі пачалі планаванне сумеснай праверкі сіл рэагавання

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках рэалізацыі рашэння прэзідэнтаў Беларусі і Расіі генеральныя штабы ўзброеных сіл дзвюх краін пачалі планаванне сумеснай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Сёння галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Беларусі зацверджана задума плануемага мерапрыемства. На фоне існуючай абстаноўкі будзе правярацца шэраг аб'яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл Беларусі і Расіі. Асноўнай мэтай праверкі стане ацэнка гатоўнасці ваеннага складніка выканаць задачы па нейтралізацыі пагроз на граніцах Саюзнай дзяржавы.

Мяркуецца адпрацаваць пытанні перагрупоўкі на вялікія адлегласці для аператыўнага стварэння груповак войскаў (сіл), а таксама выканаць пад кіраўніцтвам камандуючых аб'яднаннямі шэраг вучэбна-баявых задач па прыкрыцці дзяржаўнай граніцы на сушы і ў паветранай прасторы, вядзенні барацьбы з сіламі спецыяльных аперацый і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, абароне і ўтрыманні займаемых рубяжоў, разгрому праціўніка. Будуць ацэнены магчымасці транспартна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перавозкі войскаў (сіл).

Галоўным вынікам мерапрыемстваў стане ацэнка здольнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) аператыўна рэагаваць на сучасныя выклікі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі