Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2021, 15:31

Генсакратар ШАС адзначыў актыўную пазіцыю Беларусі як наглядальніка ў дзейнасці арганізацыі

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сустрэўся з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімірам Норавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

Уладзімір Нораў падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь як наглядальнік заўсёды вызначалася актыўнай пазіцыяй у дзейнасці ШАС, падключалася да розных механізмаў і ініцыятыў, садзейнічала іх развіццю.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва на прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы беларускага вопыту ў галіне стварэння спрыяльных умоў для міжнародных перавозак і лічбавізацыі, які можа быць карысны дзяржавам "сям'і ШАС".

Юрый Сянько запэўніў у гатоўнасці Беларусі актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх сферах дзейнасці арганізацыі, прытрымлівацца прынцыпу "шанхайскага духу", які надае ШАС выключны характар на сусветнай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі