Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2021, 09:01

Генконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніла работу

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Ёрку закрываецца генеральнае консульства Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 кастрычнiка 2021 года нумар 590, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам генконсульства павінна закрыцца з 20 кастрычніка 2021 года. Міністэрству замежных спраў неабходна прыняць меры па яго закрыцці і прафінансаваць расходы на гэтыя мэты.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі