Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 ліпеня 2019, 09:14

Генконсульства Беларусі адкрыецца ў кітайскім Чунцыне ў 2020 годзе

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі ў Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) адкрыецца ў 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2019 года нумар 480, якая 24 ліпеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрству фінансаў даручана праводзіць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генконсульства ў Чунцыне ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Генконсульствы Беларусі ў Кітаі ёсць ужо ў Гуанчжоу і Шанхаі.

Чунцын - буйны горад цэнтральнага падпарадкавання ў цэнтральнай частцы Кітая, на яго тэрыторыі пражывае больш за 30 млн чалавек. Гэты горад з'яўляецца цэнтрам чыгуначных зносін Кітая з Еўропай. У Чунцына ўстаноўлены пабрацімскія адносіны з Мінскай вобласцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі