Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 снежня 2022, 19:59

Генконсул Беларусі абмеркавала з кіраўніком кітайскага САР Ганконг перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Ганконгу Таццяна Харлап 16 снежня сустрэлася з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі Джонам Лі Качхіу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Ганконгу.

Абмеркаваны перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, банкаўска-фінансавай, турыстычнай і гуманітарнай галінах, развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы, абмен візітамі. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння.

Консульская акруга ахоплівае два спецыяльныя адміністрацыйныя раёны Кітая - Ганконг (Сянган) і Макаа (Аамэнь). Акрамя пасольства Беларусі ў Пекіне, у Кітаі дзейнічаюць беларускія генеральныя консульствы ў Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне і Ганконгу.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года, і ў 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе дыпламатычных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі