Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2022, 18:48

Генеральны сакратар АДКБ прыме ўдзел у пасяджэнні Савета бяспекі ААН

10 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась сёння ў Маскве сустрэўся з удзельнікамі першай нарады старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ, да прадмета ведання якіх адносяцца пытанні міжнародных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Было праведзена зацікаўленае і падрабязнае абмеркаванне ўсяго спектра праблем бяспекі, з якімі сутыкаюцца дзяржавы - члены арганізацыі, а таксама разгледжаны меры процідзеяння ім у парламенцкім фармаце, - расказаў прэс-сакратар. - Генеральны сакратар АДКБ звярнуў увагу на важнасць развіцця сілавога складніка АДКБ, адзначыўшы у сувязі з гэтым планы арганізацыі па правядзенні серыі буйнамаштабных вучэнняў".

"У аснове задумы гэтых вучэнняў стаяць задачы па процідзеянні ўсяму спектру ваенных і тэрарыстычных выклікаў і пагроз", - сказаў Станіслаў Зась. Пры гэтым ён нагадаў аб безумоўным прыярытэце палітычных мер у дзейнасці арганізацыі.

"У кантэксце пашырэння палітычнага супрацоўніцтва генеральны сакратар прыгадаў паспяховае развіццё дыялогу АДКБ з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як ААН і АБСЕ. У прыватнасці, ён праінфармаваў аб сваім удзеле ў пасяджэнні Савета Бяспекі ААН 16 лютага, у час якога плануецца разгледзець пытанні развіцця адносін паміж двума аб'яднаннямі. Таксама Станіслаў Зась паведаміў дэталі праведзенага ў снежні 2021 года ў Стакгольме 28-га пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АБСЕ і яго сустрэчы з Генеральным сакратаром АБСЕ Хельгай Шміт на палях гэтага мерапрыемства", - адзначыў Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У ходзе выступленняў і дыскусіі, якая адбылася пасля, прадстаўнікі заканадаўчых сходаў дзяржаў - членаў АДКБ прадставілі пазіцыі бакоў па пытаннях, якія абмяркоўваліся. Удзельнікамі нарады была дадзена высокая ацэнка дзейнасці арганізацыі, у тым ліку ў частцы вынікаў калектыўнай міратворчай місіі ў Казахстане. Парламентарыі выказаліся за далейшае ўмацаванне сістэмы калектыўнай бяспекі і выступілі з шэрагам канкрэтных прапаноў", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі