Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 сакавіка 2021, 09:00

Генеральны сакратар АДКБ накіруецца ў Казахстан для сустрэчы з вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам

9 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась 9-10 сакавіка зробіць паездку ў Казахстан, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Станіслаў Зась у Казахстане сустрэнецца з міністрамі абароны і замежных спраў, а таксама сакратаром Савета бяспекі. Як чакаецца, генеральнага сакратара АДКБ прыме прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў", - адзначыў прэс-сакратар.

У час сустрэч Станіслаў Зась праінфармуе аб запланаваных мерапрыемствах па рэалізацыі рашэнняў (снежаньскай 2020 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі і выкананні прыярытэтных напрамкаў, прапанаваных Таджыкістанам на перыяд старшынства ў арганізацыі ў 2021 годзе.

"Разам з тым, як чакаецца, будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі, пытанні каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў-членаў АДКБ. Бакі абмяркуюць падрыхтоўку да маючых адбыцца ў красавіку - маі чарговых пасяджэнняў статутных органаў", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі