ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 ліпеня 2019, 12:16

Генсакратар ААН высока ацэньвае намаганні Беларусі па ўмацаванні бяспекі ў свеце і рэгіёне

Антоніу Гутэрыш. Фота Сіньхуа - БЕЛТА
Антоніу Гутэрыш. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш высока ацэньвае намаганні Беларусі ў галіне ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Валянцінам Рыбаковым у штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Адной з ключавых тэм сустрэчы стала падрыхтоўка міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій", а таксама ўдзел у ёй генеральнага сакратара ААН. Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 3-4 верасня бягучага года. Мерапрыемства арганізуюць сумесна Беларусь і ААН.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях у сферы міжнародных адносін, а таксама аб стане і перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і ААН", - дадалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі