Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2021, 12:13

Генеральны консул Беларусі ў Дубаі ўручыў консульскі патэнт прадстаўніку МЗС ААЭ

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Дубаі Яўген Лазараў правёў сустрэчу з дырэктарам аддзялення Міністэрства замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Дубаі шэйхам Мактумам аль-Мактумам, падчас якой уручыў консульскі патэнт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў ААЭ.

"Падчас цырымоніі ўручэння адбылася размова Яўгена Лазарава з Мактумам аль-Мактумам, на якой абмяркоўваўся стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва", - расказалі ў беларускай загранустанове.

Бакі падкрэслілі важнасць далейшага ўсебаковага развіцця адносін паміж Беларуссю і ААЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі