ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 красавіка 2021, 20:00

Гавана выказала падтрымку Лукашэнку і асудзіла планы замаху на яго жыццё

Фота з архіва workers.org
Фота з архіва workers.org

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва Кубы асуджае планы па арганізацыі дзяржперавароту ў Беларусі і ўстараненні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведную заяву ў Twitter размясціў міністр замежных спраў карыбскай рэспублікі Бруна Радрыгес Парылья, паведамляе ТАСС.

"Куба пацвярджае сваю салідарнасць з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і рашуча асуджае план замаху на яго жыццё і сям'ю, а таксама спробу дзяржаўнага перавароту", - напісаў дыпламат.

17 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што апазіцыянер Рыгор Кастусёў, палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст Юрый Зянковіч планавалі замах на яго і яго сыноў. Паводле даных беларускага следства, спроба падрыхтоўкі перавароту фінансавалася з-за мяжы, змоўшчыкі падтрымлівалі цесныя сувязі з тэрарыстычнымі фарміраваннямі. Усяго прапрацоўвалася не менш за тры сцэнарыі захопу ўлады. Камітэт дзяржбяспекі Беларусі прад'явіў абвінавачанне затрыманым ва ўчыненні злачынства ў адпаведнасці з артыкулам аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі