Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2020, 12:54

Гаспаран: у пратэстуючых у Беларусі няма самага галоўнага - яднання ў палітычных мэтах

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пратэстуючых у Беларусі няма самага галоўнага - яднання ў палітычных мэтах. Такое меркаванне выказаў вядомы расійскі журналіст, блогер, гісторык і пісьменнік Армен Гаспаран у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Каменціруючы пратэсныя акцыі ў Беларусі, Армен Гаспаран выказаў упэўненасць, што яны кароткатэрміновыя. "Справа нават не ў тым, што няма як такога ярка выяўленага палітычнага складніка, вакол якога маглі б нешта абмяркоўваць. Няма самага галоўнага - таго самага яднання, аб якім каардынацыйны савет праеў ужо ўвесь плеш", - растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, пратэстуючыя прытрымліваюцца розных поглядаў: адны, напрыклад, за Саюзную дзяржаву, іншыя - супраць. "Зыходзячы з таго, што я чуў з вуснаў мінскіх жанчын, я разумеў, што многія проста дэманстратыўна заблыталіся ў тым, дзеля чаго яны выйшлі і што на самай справе хочуць. Так бывае", - адзначыў гісторык.

У той жа час ён заявіў: удзел у пратэсных акцыях шмат у чым нават стаў модны. "Ты апублікуеш сэлфі, дзесяць сторыз, і хто-небудзь лайкне, глядзіш - цябе пакажуць па тэлевізары. Гэта тэхналогія сама па сабе, - дадаў расійскі пісьменнік. - Гэта не рэвалюцыя, не палітыка, гэта балаган. Прычым тая роля, якая адведзена жанчынам , гэта самае ганебнае, што можа быць у гэтым балагане. Яны пешкі ў чужой гульні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі