Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2021, 09:01

Галоўчанка ў тэлефоннай размове з Мішусціным расказаў аб недружалюбных дзеяннях у адносінах да Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

"Кіраўнік беларускага ўрада ў рамках забеспячэння скаардынаваных дзеянняў Беларусі і Расіі ў галіне знешняй палітыкі праінфармаваў расійскага калегу аб сітуацыі, што склалася з прызямленнем у Мінску самалёта кампаніі Ryanair, і тых недружалюбных і правакацыйных дзеяннях еўрапейскіх дзяржаў, якія прымаюцца ў адносінах да Беларусі. У гэтым кантэксце асабліва выдзяляюцца латвійскія службовыя асобы, якія ажыццявілі непрымальны ўчынак у дачыненні да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, што супярэчыць усім нормам міждзяржаўных адносін. У сувязі з гэтым беларускі бок прыняў адэкватныя меры рэагавання", - расказалі ў прэс-службе.

У ходзе размовы таксама абмяркоўваўся графік бліжэйшых кантактаў на ўрадавым узроўні і ход работы над саюзнымі праграмамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі