Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2022, 16:46

Галоўчанка: трэба максімальна пераарыентаваць беларускі экспарт з украінскага рынку

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба максімальна пераарыентаваць беларускі экспарт з украінскага рынку. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з бягучай абстаноўкай ва Украіне, трэба зыходзіць з неабходнасці максімальнай пераарыентацыі нашага экспарту ў гэту краіну. Дай бог, каб там усё хутка супакоілася і людзі вярнуліся да нармальнага жыцця. Але пакуль сітуацыя такая, якая ёсць, таму працуем над пераарыентацыяй украінскага экспарту", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, па выніках 2021 года экспарт ва Украіну складаў амаль $5,5 млрд, або 13 працэнтаў усяго беларускага экспарту. "Паводле разлікаў Міністэрства эканомікі, прыняць гэтыя аб'ёмы могуць Расія, КНР на суму $1,9 млрд і $1,7 млрд адпаведна. Даручаю Мінэканомікі давесці да галін наменклатуру і аб'ёмы, што падлягаюць пераарыентацыі з украінскага рынку", - дадаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі